«Белтэлекам» плануе аднавіць доступ да інтэрнэт да канца дня

РУП «Белтэлекам» з 8 жніўня бягучага года адзначае значны рост трафіку, які паступае з знешніх IP сетак з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Сістэмамі прадпрыемства на працягу апошніх сутак фіксуюцца множныя кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці на сайты дзяржаўных органаў і рэсурсы Белтэлекама. Гэта прывяло да значнай перагрузкі каналаў, збою і выхаду з ладу тэлекамунікацыйнага абсталявання і, як следства, цяжкасцяў з доступам для абанентаў да асобных рэсурсаў і сэрвісаў сеткі Інтэрнэт.

РУП «Белтэлекам» прыкладае максімальныя намаганні па аднаўленні сітуацыі да канца дня 10.08.2020. Прыцягнутыя ўсе спецыялісты і тэхнічныя сродкі. Праца вядзецца бесперапынна ў кругласутачным рэжыме.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.


 

Print Friendly, PDF & Email