DDoS-атакі на беларускія інтэрнэт-рэсурсы прадаўжаюцца

 DDoS-атакі на беларускія інтэрнэт-рэсурсы прадаўжаюцца. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты (CERT.BY).

Хваля DDoS-атак на інтэрнэт-рэсурсы сеткі BY-NET была зафіксавана напярэдадні. «Сёння на працягу дня атакі прадаўжаюцца. У асноўным іх аб’ектам становяцца сайты дзяржаўных органаў і арганізацый», — адзначылі ў CERT.BY.

«За мінулы перыяд фіксаваліся розныя тыпы флуду (атакі, накіраваныя на перапаўненне канала сувязі, мэтай якіх з’яўляецца стварэнне моцнага патоку запросаў (пакетаў даных), які зойме сабой усю выдзеленую рэсурсу-ахвяры паласу трафіка). Таксама прысутнічалі ўздзеянні змешанага тыпу — флуд плюс атакі, накіраваныя на вычарпанне рэсурсу сервера», — дадалі ў цэнтры.

Сумарная магутнасць некаторых атак перавышала 200 Гбіт/с. «Усе яны былі паспяхова адбіты ахоўнымі тэхнічнымі рашэннямі (Anti-DDoS) правайдараў», — падкрэслілі ў CERT.BY.

Асабліва шмат атак было на сайт ЦВК. Яны ажыццяўляліся 9 жніўня ў 19.41 і 23.20.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Print Friendly, PDF & Email