Працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма” не спыняюць лік новых працоўных дасягненняў.
Напачатку бягучага тыдня экіпаж збожжаўборачнага камбайна “Нью Холланд” Мікалай ДАРЭЧКІН і Канстанцін САЛАДУХА перасягнулі мяжу ў дзве тысячы тон намалочанага зерня.
“Тысячнікамі” сталі камбайнеры гэтай жа гаспадаркі Юрый ЗАЙЦАЎ і Артур КУДЗІН, Ігар ШЧОЛУХАЎ і Васіль ЛЯНЬКОЎ, Аляксандр ДАРЭЧКІН і Сяргей ФУРСАЎ, Вадзім КЛІМАЎ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ. Старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА уручыў ім падзякі і грашовыя прэміі. Цёплымі словамі і ўзнагародамі аддзячыў “дзьвюхтысячнікаў” і “тысячнікаў” кіраўнік сельгаскааператыва Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ.
Больш за тысячу тон збожжа новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “ПМК-82 “Вадбуд” Андрэй ВАРАБ’ЁЎ і Пётр ШЛЕМАКОЎ. Ім падзякі і ўзнагароды уручыў дырэктар прадпрыемства Аляксей БАРАНАЎ.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота Ірыны БЕЛЯЎЦЭВАЙ.