«Белтэлекам» правядзе пераразлік абанплаты з-за недаступнасці інтэрнэту

РУП «Белтэлекам» правядзе пераразлік абаненцкай платы з-за недаступнасці інтэрнэту.

«Пераразлік абаненцкай платы будзе праведзены ва ўстаноўленым парадку. Яшчэ раз просім прабачэння і спадзяёмся на разуменне», — гаворыцца ў паведамленні аператара.

У «Белтэлекаме» адзначылі, што з 9 па 11 жніўня фіксавалі «шматлікія кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці». «У сувязі з гэтым па незалежных ад правайдара абставінах у абанентаў часткова адсутнічаў доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт», — растлумачылі ў кампаніі. Спецыялісты павялічылі магутнасці сістэмы Anti-DDoS, што дало магчымасць на значнай частцы знешняга шлюза правесці ачыстку ад несанкцыянаванага трафіка.

«Прынятыя меры дазволілі аднавіць доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт у поўным аб’ёме», — рэзюмавалі ў «Белтэлекаме».

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.   

Print Friendly, PDF & Email