Матэрыяльная дапамога да школы шматдзетным сем’ям Магілёўскай вобласці выплачваецца з 1 жніўня. Пра гэта распавяла Марына Бацюкова – намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Паводле яе слоў, на дапамогу ў падрыхтоўцы вучня да школы можа разлічваць сям’я, якая выхоўвае траіх і больш дзяцей. Аднаразовая дапамога выплачваецца на кожнага навучэнца ў школе або навучэнца ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у незалежнасці ад даходу сям’і.
Сума выплат складае да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму: на 1 жніўня гэтага года гэтая сума ў сярэднім складае 76 рублёў. У рэгіёнах памер дапамогі можа нязначна адрознівацца: ён устанаўліваецца рашэннем мясцовага Савета дэпутатаў.
Для атрымання дапамогі да школы шматдзетным сем’ям неабходна звяртацца з адпаведнай заявай у органы па працы па месцы рэгістрацыі.
Па інфармацыі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на 7 жніўня дапамога ўжо выплачана 17800 школьнікам вобласці.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.