На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці выканання ў Магілёве асобных паказчыкаў у сферы капітальнага рамонту жыллёвага фонду, прадугледжаных Дзяржпраграмай Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2016-2020 гады і рэгіянальным комплексам мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

Калегіяй адзначана, што ў абласным  цэнтры мясцовымі органамі ўлады ў цэлым арганізавана работа па прывядзенні ў належны стан аб’ектаў жыллёвага фонду, якія абслугоўваюцца арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Выбраныя на конкурснай аснове арганізацыі толькі на працягу апошніх 2 гадоў забяспечылі капітальны рамонт 30-35 шматкватэрных жылых дамоў штогод і замянілі звыш 250 ліфтаў.

Разам з тым камітэтам выяўлены шэраг значных праблемных пытанняў пры фарміраванні графікаў капітальнага рамонту жылых дамоў, вызначэнні кошту выдаткаў на правядзенне яго на 1м2 агульнай плошчы іх, прыняцці жылых дамоў у эксплуатацыю, складанні і прадастаўленні звестак ведамаснай справаздачнасці па ўводзе агульнай плошчы жылля і замене ліфтаў.

                   Юрый ФРАЛОЎ,

                   першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email