Інспектар ІНіП РАНС Дзмітрый ШАЎЧОНАК і спецыяліст ІСН РАУС Святлана ПАТАПЕНКА наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер “Сонейка” на базе Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ з прафілактычнай гутаркай.
Дзецям яны распавялі аб правілах бяспечных паводзін на вадзе, разгледзелі прычыны ўзнікнення пажараў, а таксама развучылі алгарытм як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, нагадалі тэлефон службы выратавання. Закранулі таксама тэмы прафілактыкі правапарушэнняў і правілаў паводзін у грамадскіх месцах. Усім выхаванцам лагера ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю і пажадалі правесці апошнія дні летніх канікул весела і бяспечна!
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.