Новы Кодэкс аб адукацыі плануюць восенню ўнесці на разгляд у парламент. Аб гэтым расказаў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас наведвання кіраўніком дзяржавы Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання.
“Кодэкс ужо ў стадыі добрай гатоўнасці”, — сказаў міністр.
Зараз у Беларусі 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі – гэта ліцэі і каледжы. Па словах Ігара Карпенкі, у новай рэдакцыі Кодэкса застанецца толькі адзін від устаноў – прафесійны каледж. Тут будуць рэалізоўваць праграмы па прафесійна-тэхнічнай, сярэднеспецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі. “Гэта не проста механічнае зліццё. Мы аптымізуем спецыяльнасці, падбіраем кваліфікацыі, адпаведна, з’яўляюцца новыя прафесіі. І аптымізуем навучальны план. Ужо па шэрагу спецыяльнасцяў скараціліся тэрміны навучання”, – адзначыў кіраўнік Мінадукацыі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што з прыняццем новага Кодэкса аб адукацыі зацягваць не трэба.
На сёння ў Беларусі функцыянуюць 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і 111 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 2019/2020 навучальным годзе ў іх падрыхтавана амаль 179 тыс.чалавек.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.