Трэба людзей пачуць

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алег САДОЎСКІ правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян.

У ходзе тэлефоннай лініі жыхарка вёскі Асавец папрасіла дапамагчы разабрацца ў пытанні аказння аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна паведаміла, што падчас вайны яе бацькі і старэйшая сястра былі забітыя фашыстамі за сувязь з партызанамі. Аднак па невядомай прычыне ў аказанні такой дапагі ёй адмовілі.

Адна з жыхарак аграгарадка Цяхцін падчас прыёму паскардзілася на нездавальняючае ўтрыманне камунальнай службай раёна вуліцы Лясная. Па словах заяўніцы, падчас ліўняў з праезнай часткі вуліцы на яе прысядзібны ўчастак змываецца пясок, што прыводзіць да дачаснага разбурэння яе драўлянага плоту. Таксама грамадзянка распавяла аб неабходнасці своечасовага правядзення работ па абкосе пустазелля на тэрыторыі аграгарадка і могілах.

Усе пытанні накіраваны для прыняцця мер рэагавання па кампетэнцыі, а іх рашэнне ўзята старшынёй КДК на кантроль.

Па заканчэнні прыёму Алег Садоўскі сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі горада да святкавання Дня беларускага пісьменства.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email