Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё вытворчай базы Бялыніцкага раёна газазабеспячэння

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, які адзначаецца ў першую нядзелю верасня, адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля праведзенай рэканструкцыі вытворчай базы Бялыніцкага раёна газазабеспячэння. Адметна, што офіс службы пабудаваны па прынцыпе “разумны дом”, што дазваляе не толькі значна эканоміць энергетычныя рэсурсы па яго ўтрыманні, але і давкладна кіраваць гэтым працэсам.

Удзел у адкрыцці вытворчай базы прынялі гендырэктар ДВА “Белпалівагаз”, член Савета Рэспублікі Аляксей Кушнарэнка, намеснікі міністра энергетыкі – Вольга Пруднікава, старшыні Магаблвыканкама – Валерый Малашка, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захарэнка, работнікі і ветэраны арганізацыі.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email