Беларусь і Расія абмяркуюць 17 верасня выкананне дарожнай карты па адмене роўмінгу, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

«У фармаце відэа-канферэнц-сувязі паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрствам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі з удзелам антыманапольных органаў дзвюх дзяржаў, а таксама беларускіх і расійскіх аператараў сувязі адбудзецца абмеркаванне актуальных пытанняў ходу выканання мерапрыемстваў дарожнай карты па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», — праінфармавалі ў Мінсувязі.

Беларусь і Расія з 2017 года працуюць над адменай роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. У снежні 2019 года была зацверджана адпаведная дарожная карта.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by

Print Friendly, PDF & Email