Браніраванне і продаж білетаў на навагоднюю казку для дзяцей пачнецца ў Магілёўскім драмтэатры з 24 верасня. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.

Магілёўскі драмтэатр рыхтуе ў гэтым сезоне да навагодніх святаў казку «Царэўна лягушка», якую прадставіць на вялікай сцэне з 19 снежня па 7 студзеня.

Над музычнай казкай у 2-х дзеяннях для гледачоў ад 6 гадоў і старэй па матывах рускай народнай казкі працуе рэжысёр Каміля Хусаінава. Музыку да спектакля піша кампазітар Аляксандр Баль. Мастак-Алеся Снапок-Сарокіна.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Print Friendly, PDF & Email