У студзені-жніўні бягучага года ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 2,3 тыс. кватэр
У студзені – жніўні 2020 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2312 кватэр, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці. Уведзена ў эксплуатацыю 178,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 84,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 47,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 73,4 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 27,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 15,5% ад агульнага ўводу па вобласці.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.