22 верасня а шостай гадзіне вечара аўтамабіль Volkswagen перакуліўся каля вёскі Майск.

Па інфармацыі праваахоўнікаў, за рулём быў 62-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. Ён не справіўся з кіраваннем, легкавік з’ехаў у кювет і перакуліўся.

ДТЗ скончылася трагічна. Вадзіцель загінуў на месцы, а яго 53-гадовы пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні, арымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Падрыхтавала Ганна КАВАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email