Темы

Гарманіст Пётр КУДРАВЕЦ распавёў карэспандэнту раёнкі пра сваё захапленне і працу

Гарманіст Пётр КУДРАВЕЦ распавёў карэспандэнту раёнкі пра сваё захапленне і працу

Раней ні адно свята ці вяселле на вёсцы не абыходзілася без гармоніка. Цяпер рэдка ўжо пачуеш пералівы гэтага музычнага інструмента на вуліцах, але людзі, якія ім валодаюць, ёсць. Гарманіст Пётр КУДРАВЕЦ распавёў карэспандэнту раёнкі пра сваё захапленне і працу.

Пётр Фёдаравіч, як і любы творчы чалавек, валодае сваім, характэрным толькі яму майстэрствам. Ніхто не застанецца абыякавым пачуўшы віртуознае выкананне музычных твораў, якія кранаюць самыя глыбіні чалавечай душы.

– Я ўзяў у рукі гармонік, калі быў яшчэ васьмігадовым хлопчыкам, – распавядае Пётр Кудравец. – Мой бацька вельмі добра граў на гэтым інструменце. Ён гэтаму ніколі не вучыўся, не ведаў ніводнай ноты, але яго валоданне гармонікам было неверагодна прыгожым. Мяне захапляла гэта, і я хацеў навучыцца граць сам. Калі бацькі не было дома, даставаў яго інструмент і спрабаваў асвоіць яго. Аднойчы, калі бацька ўбачыў гэта, паклікаў мяне, паклаў мае пальцы на свае, і мы з ім гралі больш за гадзіну.

У дванаццацігадовым узросце хлопчык упершыню сыграў на вяселлі. У вёсцы Эсьмоны, дзе Пётр Фёдаравіч нарадзіўся і рос, профільнага аб’яднання па інтарэсах не было. Кіраўнік гуртка спеваў, Уладзімір КАБАНОВІЧ, куды быў запісаны Пётр, заўважыў здольнасці хлопчыка, даў першыя ўрокі ігры на баяне, а аднойчы адвёз у райцэнтр у музычную школу. Але яго туды не ўзялі. Дырэктар установы сказаў, што ў чатырнаццацігадовым узросце вучыцца ўжо позна, бо нельга паспець прайсці неабходную праграму.

– Уладзімір Кабановіч прапанаваў займацца з ім у Доме піянераў у Бялынічах. Два разы на тыдзень ездзіў з Эсьмон на заняткі. Грамадскі транспарт не заўсёды хадзіў, даводзілася дабірацца іншымі спосабамі. Ішоў пешшу, ехаў на спадарожным транспарце. У слоту і дождж я заўсёды спяшаўся на заняткі. За няпоўны навучальны год, а дакладна за 8 месяцаў, мы з ім прайшлі праграму, разлічаную на 5 гадоў навучання ў музычнай школе.

Навучыўся граць розныя папулярныя на той час творы, напрыклад “Марскія хвалі”, “Развітанне славянкі”, – распавядае гарманіст.

1978 годзе Пётр Кудравец паступіў на аддзяленне народных інструментаў у Магілёўскае вучылішча культуры. Пасля заканчэння па размеркаванні патрапіў у родны раён, у Алешкавіцкі сельскі Дом культуры на пасаду мастацкага кіраўніка. Праз месяц ён адправіўся на тэрміновую вайсковую службу. Праходзіў яе ў Прыбалтыцы і ў Туле. Там, дзе знаходзіцца вядомая фабрыка па выпуску гармонікаў. У 1984 годзе ён вяртаецца на ранейшае месца працы, а праз тры гады ўзначальвае мясцовы Дом культуры.

За час працы гарманістам былі створаны розныя гурткі і ансамблі. З 1987 па 2004 год пад кіраўніцтвам Пятра Кудраўца дзейнічаў дзіцячы фальклорны ансамбль “Лыжкары”. Дзеці спявалі і гралі на шумавых народных інструментах. Іх Пётр Фёдаравіч, дарэчы, выразаў з дрэва сам.

У 1991 годзе Пётр перарабіў народны танец “Полька”, які граў яшчэ яго бацька. Атрымаўся свой, унікальны твор, які лёг у аснову вакальна-інструментальнай кампазіцыі “Вясковая касавіца”. З ёй прымалі ўдзел у многіх фестывалях і конкурсах.

Зараз у Алешкавіцкім сельскім клубе дзейнічае вакальны ансамбль “Алешкавіца”, гурткі эстрадна-вакальнага жанру “Мелодыя” і разьбы па дрэве, аматарскае аб’яднанне “Хозяюшка”.

Вядомы Пётр Кудравец і за межамі раёна, таму што неаднаразова прымаў удзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах гарманістаў. На міжнародным творчым спаборніцтве “Звіняць цымбалы і гармонік” у 2016 годзе ў намінацыі “Інструментальная музыка” ён заняў першае месца. Год таму ў гэтай жа намінацыі нашаму земляку не было роўных на конкурсе “Talents of Belarus” у Мінску і міжнародным конкурсе “Каранямі ў Расіі”, што прайшоў у горадзе Йошкар-Ала. 

– У мяне ёсць задумка адкрыць свой гурток аматараў ігры на гармоніку, – дзеліцца думкамі Пётр Фёдаравіч. – Хачу перадаць свой талент маладому пакаленню. Але запэўніваю: навучыцца прыгожа граць на гармоніку можна ў любым узросце.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Сводка происшествий в Белыничском районе по линии службы 101

17 апреля 2024
Общество

18 апреля в Белыничском районе пройдёт единый день информирования населения

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничской специальной школе-интернат прошел семинар-совещание

5 апреля 2024
Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости Беларуси

В Беларуси проводится республиканская профилактическая акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Главное

Лукашенко согласовал внесение в Палату представителей законопроекта о приостановлении действия ДОВСЕ

5 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024