Жыхарка Бялыніч Лілія ТКАЧЭНКА кожны дзень чуе ласкавае слова “мама” ад двух сыноў і траіх дачушак.

Для таго каб паспяваць і на працы, і ў вялікай сям’і, патрэбна, каб у сутках было, як мінімум, 36 гадзін. Лілія Ткачэнка і не хавае: клопатаў у яе многа. Але знаходзіцца час і на любімы занятак – кветкаводства. Усе падваконні ў кватэры застаўлены прыгожымі фіялкамі, геранямі, бегоніямі, якія квітнеюць з ранняй вясны да позняй восені.

– Кветкі цвітуць і на лецішчы, – дадае Лілія Васільеўна. – Малодшая дачушка Саша любіць маляваць іх і марыць у будучым стаць мастаком.

Мнагадзетная маці адзначае, што яна не пакінута без увагі. З дапамогай дзяржпадтрымкі ўдалося палепшыць жыллёвыя ўмовы, карыстаюцца яны і некаторымі іншымі льготамі, прадугледжанымі для мнагадзетных сем’яў. Такі ўнёсак дзяржавы ў іх жыццё яна лічыць вельмі важным.

– Я ўдзячна любой дапамозе, гаворыць Лілія Віктараўна. – І ніколькі не шкадую, што выбрала для сябе шлях – быць маці, бо гэта самае лепшае, святое прызначэнне жанчыны.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email