У КДК Магілёўскай вобласці падведзены вынікі аўдыту выкарыстання бюджэтных сродкаў на правядзенне праграмных мерапрыемстваў у сферы барацьбы з сухотамі.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю разгледжаны ход рэалізацыі ў рэгіёне падпраграмы “Cухоты!” дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Беларусі” на 2016-2020 гады.
Вынікі кантролю паказалі, што мясцовыя органы ўлады забяспечваюць выкананне большасці паказчыкаў гэтай падпраграмы. Разам з тым не ў поўнай меры вырашаны праблемы абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы адпаведнай службы, яе аснашчэння сучаснымі рэнтгенаўстаноўкамі, у тым ліку перасоўнымі для правядзення прафілактычнага абследавання сельскага насельніцтва.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.