У Магілёве ў спартыўным комплексе “Алімпіец” адбыўся ІІ адкрыты турнір па паўэрліфтынгу

У Магілёве ў спартыўным комплексе “Алімпіец” адбыўся ІІ адкрыты турнір па паўэрліфтынгу, прысвечаны 15-годдзю з даты адкрыцця спартыўнай установы.

Першае месца ў спаборніцтвах і дыплом адпаведнай катэгорыі ў жыме лежачы сярод мужчын вагой +105 кг атрымаў бялынічанін Міхаіл ЦЕЦЕРУКОЎ. Яго вынік – пераадоленая вага ў 220 кілаграмаў.

У асабістым першынстве сярод мужчын у жыме лежачы бялыніцкі атлет набраў 123,7 ачка і заняў другую пазіцыю п’едэстала гонару.

                                              Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота з інтэрнэт-рэсурсу.

Print Friendly, PDF & Email