Супрацоўнікі АДАІ РАУС у рамках спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў “Пешаход” наведалі Свяцілавіцкі ВПК ДС СШ і Іскраўскую БШ.
Падчас гэтых візітаў з вучнямі малодшых класаў правялі прафілактычныя гутаркі, тэматычныя віктарыны, расказалі аб правілах паводзін на дарозе, а самае галоўнае, аб звычцы карыстацца флікерам у цёмны час сутак.
Менавіта дзякуючы святлоадбівальным элементам вадзіцелям лёгка заўважыць на дарозе маленькага пешахода і правільна адрэагаваць на сітуацыю.
У падарунак супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА ўручылі школьнікам святлоадбівальныя нарукаўныя павязкі.
Віктар САРОКА,
старшы інспектар АДАІ РАУС.