У аблвыканкаме адбылося афіцыйнае прадстаўленне прызначанага кіраўніком дзяржавы на пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.
Леанід Аляксеевіч атрымаў вышэйшую прафесійную адукацыю па розных спецыяльнасцях у вядучых вышэйшых навучальных установах краіны – Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Ён працаваў Брэсцкім райвыканкаме і аблвыканкаме, а таксама кіраваў Бярозаўскім раёнам Брэсцкай вобласці.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.