На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны пытаннізабеспячэння камбікармамі жывёлагадоўчай галіны рэгіёна.
Мясцовымі органамі ўлады, органамі кіравання сельскай гаспадаркай вобласці прымаюцца арганізацыйна-практычныя меры па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый камбікормавай галіны. Разам з тым выяўленыя кантрольнымі мерапрыемствамі недахопы не дазваляюць прызнаць іх дастатковымі.
На фоне адносна стабільнай і прыбытковай працы ААТ “Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў” паказчыкі дзейнасці ААТ “Магілёўхлебапрадукт” і ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” значна горш.
Пералічаныя прадпрыемствы адчуваюць дэфіцыт сыравіны і недахоп абаротных сродкаў, поўная загрузка іх магутнасцей не забяспечваецца.
Хлебапрадуктовымі арганізацыямі не задзейнічаны ў поўнай меры рэзервы павышэння эфектыўнасці працы за кошт аптымізацыі схем закупак кампанентаў для кармоў і выключэння пасрэдніцкіх схем пры іх пастаўцы, павелічэння долі выпуску поўнарацыённых камбікармоў, якія забяспечваюць максімальную выніковасць у жывёлагадоўлі, нарошчванне аб’ёмаў іх рэалізацыі ў мэтах задавальнення патрэбнасці сельгасарганізацый.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.