Темы

Шматвектарны курс

Шматвектарны курс

«Хацелася б даведацца, якая сацыяльная падтрымка ў нашай краіне аказваецца дзецям, маладым сем’ям і маладым спецыялістам.
Валерыя М., малады спецыяліст сістэмы адукацыі».

У якасці адказу на пытанне Валерыі друкуем адпаведны матэрыял, падрыхтаваны спецыялістамі Міністэрства адукацыі Беларусі.

На ўзроўні дашкольнай адукацыі вызначаны льготы па аплаце харчавання дзяцей. Плата за яго не спаганяецца: з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутваюць ад анкалагічных захворванняў, сухотаў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека; членаў сем’яў асоб, пералічаных у 12.2 і 12.3 пунктах 12 артыкула 3 Закона “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”.

Плата за харчаванне зніжаецца на 50 працэнтаў: для сем’яў, якія маюць тры і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама тых, хто пражывае на тэрыторых, забруджанай радаёнуклідамі, у зонах наступнага адсялення, з правам на адсяленне і перыядычнага радыяцыйнага кантролю; апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавацеляў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак.

Плата за харчаванне зніжаецца на 30 працэнтаў для бацькоў, якія маюць двух дзяцей, што атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

На ўзроўні агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі прадугледжана бясплатнае харчаванне за сродкі рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў для 13 катэгорый навучэнцаў, а таксама 4 катэгорый іх за кошт рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у залежнасці ад зоны радыяцыйнага забруджвання. Атрымліваюць кампенсацыю кошту харчавання і тыя навучэнцы, якія пастаянна (пераважна) пражываюць у зоне радыяцыйнага забруджвання і з-за стану здароўя набываюць адукацыю на доме.

Асобным катэгорыя навучэнцаў прадугледжана частковае альбо поўнае вызваленне ад аплаты падручнікаў.
У сістэме прафесійнай адукацыі прадугледжаны такія льготы, як гарантыя выпускнікам першага рабочага месца; выплата вучэбных, сацыяльных і спецыяльных стыпендый, імянных стыпендый за высокія вынікі ў вучобе, грамадскай працы. Тыя з навучэнцаў, якія навучаюцца больш за адзін год, забяспечваюцца бясплатным аднаразовым харчаваннем. Навучэнцы з малазабяспечаных сем’яў, іншагароднія навучальных устаноў, што размешчаны ў сельскай мясцовасці і рабочых пасёлках, – бясплатным трохразовым гарачым харчаванням у вучэбныя дні.

Матэрыяльная дапамога на праезд аказваецца іншагароднім навучэнцам, сярэдні душавы даход сем’яў якіх па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытковага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва за апошнія два кварталы.

Пры праходжанні вытворчай практыкі навучэнцам выплачваецца заробак за выкананыя работы. Грашовыя сродкі за вырабленую прадукцыю, работы, аказаныя паслугі ў памеры не менш за 75 працэнтаў накіроўваюцца на іх матэрыяльнае заахвочванне з улікам іх асабістага ўдзелу ў вытворчасці гэтай прадукцыі.

Кампенсацыя расходаў па наёме жылля. У выпадку незабеспячэння месцам у інтэрнаце іншагародніх навучэнцаў і студэнтаў, якія атрымліваюць на дзённай форме навучання адукацыю за сродкі рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, штомесячна ажыццяўляецца кампенсацыя расходаў па наёме жылля ў наступных памерах: у Мінску – 3 базавыя велічыні, у іншых населеных пунктах – 2 бв.

Навучэнцам і студэнтам устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі аказваецца матэрыяльная дапамога на праезд у памеры, што не перавышае 50 працэнтаў кошту яго, да месца пражывання сям’і, бацькоў: не больш чым на 2 паездкі (туды і назад) у месяц на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін; чыгуначным транспарце агульнага карыстання міжрэгіянальных ліній эканом-класа; не больш чым на 4 паездкі (туды і назад) у месяц на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін; чыгуначным транспарце агульнага карыстання рэгіянальных ліній эканом-класа.

Памеры стыпендый вызначаюцца ў велічынях, кратных бюджэту пражытковага мінімума для працаздольнага насельніцтва.

Льготны крэдыт. На дзяржаўным узроўні падтрымліваюцца грамадзяне, якія набываюць першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове ў дзённай форме навучання ў дзяржаўных ВНУ, шляхам прадастаўлення банкаўскага крэдыту на льготных умовах – 0,5 стаўкі рэфінансавання аплачваецца за кошт бюджэту.

Для маладых спецыялістаў і рабочых прадугледжаны гарантыі і кампенсацыі. Выпускнікам устаноў, якія навучаліся на дзённай форме за кошт бюджэтных сродкаў, гарантуецца прадастаўленне рабочага месца ў адпаведнасці з набытай спецыяльнасцю. Прадугледжаны і наступныя меры іх дадатковай падтрымкі: забаронена неабгрунтаваная адмова заключэння з імі працоўнага дагавора ці кантракта; не ўстанаўліваецца выпрабавальны тэрмін; пасля сканчэння навучання ім прадастаўляецца адпачынак працягласцю 31 каляндарны дзень (педработнікам – 45); у памеры стыпендыі выплачваецца грашовая дапамога; у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, прадугледжана кампенсацыя затрат у сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць; абмежаваны магчымасці працадаўцы па звальненні, пераводзе на працу, не звязаную з набытай спецыяльнасцю; па дамоўленасці паміж наймальнікамі ці па іншых уважлівых прычынах месца працы маладога спецыяліста, рабочага можа быць зменена; прадугледжана магчымасць звальнення да сканчэння вызначанага тэрміну адпрацоўкі (без спагнання сродкаў, шляхам пераразмеркавання) у выпадку парушэння наймальнікам закона аб працы, працоўнага дагавора; ажыццяўляецца пераразмеркаванне да іншага наймальніка ў выпадку скарачэння штату, ліквідацыі арганізацыі; саветы дэпутатаў, наймальнікі могуць устанаўліваць грашовую дапамогу, выдзяляць сродкі для кампенсацыі расходаў на наём жылля.

Даплаты маладым спецыялістам і рабочым. Накіраваным на працу ў бюджэтныя арганізацыі прадугледжана павышэнне акладаў на 10 працэнтаў. Выпускнікам, накіраваным на працу ў бюджэтныя арганізацыі і ўключаным у банкі дадзеных адоранай і таленавітай моладзі, аклады падвышаюцца на 50 працэнтаў. Накіраваным на працу педработнікам і ўрачам даплата прадугледжана ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разрада.

Іншыя прэферэнцыі маладым спецыялістам і рабочым. Маладыя спецыялісты і рабочыя, якія накіраваны на працу ў арганізацыі бюджэтныя, сельскагаспадарчыя, спажывецкай кааперацыі, што знаходзяцца не па месцы жыхарства іх бацькоў альбо ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы ЧАЭС, маюць права атрымаць льготныя крэдыты на набыццё дамашняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці. Маладыя спецыялісты і рабочыя, накіраваныя на працу ў адпаведнасці з дагаворамі аб іх мэтавай падрыхтоўцы, прызнаюцца маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Яны таксама маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля камунальнага жыллёвага фонду пры адсутнасці ва ўласнасці ў іх, а таксама членаў іх сем’яў іншых жылых памяшканняў у паселішчы па месцы працы.

Падрыхтаваў Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

22 апреля Государственный комитет судебных экспертиз отмечает 11-летие своего создания

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024
Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024