Каб канікулы прайшлі бяспечна

Па 8 лістапада на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы».

Накіраваны яны на стабілізацыю крымінагеннай абстаноўкі і ўзмацненне прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да супрацьпраўных паводзін, а таксама мінімізацыю прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі, павышэнне эфектыўнасці мерапрыемстваў па прафілактыцы ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва жыхарамі раёна, якія не дасягнулі 18 гадоў, злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

У рамках комплексу мерапрыемстваў супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх наведаюць падлеткаў па месцы жыхарства з мэтай вывучэння іх занятасці, правядуць прафілактычныя адпрацоўкі месц масавага збору моладзі, буйных гандлёвых аб’ектаў, тэрыторый, прылеглых да навучальных устаноў і іншых грамадскіх месц.

Асаблівая ўвага будзе нададзена прафілактыцы ўдзелу непаўналетніх у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

                               Анатоль ЛІТАЕЎ,

            начальнік ІСН РАУС.

Print Friendly, PDF & Email