Дыялог сяброўства

У першы тыдзень лістапада ў Маскве і СанктПецярбургу прайшоў расійскабеларускі дыялогсяброўства і супрацоўніцтва «Нашчадкі гістарычнай памяці».

Арганізавана мерапрыемства з мэтай азнаямлення беларускіх маладзёжных лідараў з дзейнасцю органаў улады Расійскай Федэрацыі, а таксама працай грамадскіх арганізацый, звязаных з захаваннем гістарычнай памяці абедзвюх дзяржаў, развіццём валанцёрскага руху і інш.

Удзел у дыялогу сяброўства прыняла і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына ШАБУСАВА.

На працягу  некалькіх дзён беларускія госці сустракаліся з вядучымі маладымі палітыкамі Расіі, абмяркоўвалі пытанні захавання і перадачы маладому пакаленню асноў патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання, іх дзейнасці ў сферы маладзёжнай палітыкі, наведалі з экскурсіямі шэраг цікавых гістарычных месц.

Самыя незабыўныя ўражанні ва ўдзельнікаў дыялогу дружбы пакінулі экспазіцыі музея «Ленрэзерв», што ў Санкт-Пецярбургу. Гэты музей створаны па матэрыялах і ўспамінах жыхароў блакаднага Ленінграда на сродкі прыватных асоб і арганізацый, зацікаўленых у захаванні гістарычнай памяці для будучых пакаленняў.

Беларусы пазнаёміліся з дзейнасцю міжнароднай грамадскай арганізацыі «Рассупрацоўніцтва» як адной з захавальніц і распаўсюджвальніц культурных і гістарычных традыцый дзвюх саюзных дзяржаў, падзяліліся сваімі думкамі аб далейшых сумесных дзеяннях у сферы маладзёжнай палітыкі на розных дыскусійных пляцоўках.

          Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота з архіва РК ГА «БРСМ».

Print Friendly, PDF & Email