Темы

Маска, антысептык, дыстанцыя: тое, што нельга ігнараваць

Маска, антысептык, дыстанцыя:  тое, што нельга ігнараваць

Абекты гандлю, пошта, банкімесцы, якія найбольш наведваюць людзі. У сувязі з гэтым зараз яны зяўляюцца і небяспечныміў плане распаўсюджвання вірусных інфекцый, у тым ліку СOVID-19. Карэспандэнт «Зары над Друццю» сумесна з памочнікам урача-гігіеніста райЦГЭ Алай ІВУЛЁВАЙ адправілася ў рэйд па самых масавых месцах наведвання гараджанамі.

У верасні 2020 года Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новы пералік супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, абавязковых да выканання падчас каранавіруснай пандэміі. Таму ўдзельнікі рэйду асаблівую ўвагу надалі іх выкананню, у ліку якіх выкарыстанне работнікамі сферы абслугоўвання ахоўных масак і пальчатак, наяўнасць у гандлёвых аб’ектах антысептыкаў, разметкі, што нагадвае аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі.

– У мэтах бяспекі пакупнікоў павінны сістэматычна апрацоўвацца дэзрастворам прадуктовыя кошыкі, ручкі дзвярэй, ячэйкі для захоўвання рэчаў, касавыя апараты, аплатныя тэрміналы і іншыя кантактныя паверхні кожныя дзве гадзіны, – распавядае журналісту Ала Івулёва. – Яшчэ вельмі важна ва ўстановах і арганізацыях весці журнал кантролю тэмпературы цела, праводзіць штодзённую ацэнку стану здароўя і не дапускаць да працы работнікаў з прыкметамі прастудных захворванняў.

Магазіны харчовых тавараў «Хіт» першымі для наведвання выбралі невыпадкова. Пакупнікоў тут заўсёды шмат. Адпаведна, і да мер бяспекі патрабаванні павышаныя. Ала Івулёва адзначае, што антысептык для апрацоўкі рук на ўваходзе ёсць, прадаўцы працуюць у масках і пальчатках, аднак гэтага нельга сказаць аб пакупніках.

– Людзей у масках, самі бачыце, вельмі мала. Часцей за ўсё са сродкамі абароны ў гандлёвую кропку прыходзяць пажылыя людзі. Антысептыкам пакупнікі таксама карыстаюцца нячаста, – дзеліцца назіраннямі памочнік урача-гігіеніста.

І праўда, з некалькіх дзясяткаў пакупнікоў, якіх мы сустрэлі ў гэтых магазінах, у масках было менш за палову, антысептыкам большасць з іх карыстаюцца не на ўваходзе, а на выхадзе. Пальчаткі зусім не запатрабаваныя. Хоць, выбіраючы садавіну і гародніну, выкладку якіх дапускаецца рабіць без пакеціравання, мы дакранаемся да тавара, розных паверхняў і г.д., і, цалкам магчыма, разносім вірус.

Варта адзначыць, што ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі хлебабулачныя вырабы, печыва, арэхі, фісташкі і іншыя прадукты харчавання, якія ўжываюцца без мыцця і апрацоўкі, прадаюцца толькі ва ўпакаваным выглядзе.

Грэбуюць пакупнікі не толькі маскамі і пальчаткамі, але і каляровымі палосамі на падлозе, якія сігналізуюць: трымай дыстанцыю! Амаль у кожным аб’екце, які мы наведалі, на заўвагі памочніка ўрача-гігіеніста райЦГЭ большасць наведвальнікаў рэагавала не вельмі прыязна.

А вось у цырульні ААТ «Бытпаслугі г. Бялынічы» ўсе майстры і наведвальнікі выконваюць патрабаванні супрацьэпідэмічных прадпісанняў, што адзначылі ўдзельнікі рэйду.

У цэлым, каля ўваходаў ва ўсе гандлёвыя аб’екты і месцы масавага збору людзей размешчаны інфармацыйныя лісты, якія нагадваюць пра пагрозу COVID-19 і мерах прафілактыкі вірусных захворванняў.

Падчас рэйду былі выяўлены і парушэнні. Напрыклад, у аддзяленні Белпошты адсутнічала разметка для забеспячэння дыстанцыі паміж наведвальнікамі, па гэтай прычыне людзі стаялі ў шчыльнай чарзе, не ўсе карысталіся і маскамі. У памяшканні аўтастанцыі ў дазатарах адсутнічаў антысептык, а касір на працоўным месцы знаходзілася без маскі.

У рэйсавых і міжгародніх аўтобусах не выконвалася рассадка  пасажыраў у шахматным парадку. Павялічваў шанцы падхапіць «кавід» і той факт, што мала хто з пасажыраў знаходзіўся ў масках. Абыякавыя да свайго здароўя, яны «падстаўляюць» і тых, хто знаходзіцца побач.

Некаторыя з парушальнікаў масачнага рэжыму кажуць, што ў масках ім нязручна, іншыя вырашылі, што яны ўвогуле бескарысныя, трэція разлічваюць на імунітэт, паколькі нядаўна перахварэлі.

Вось толькі неабачлівыя грама-дзяне забываюць, што каранавірус можа працякаць бессімптомна: чалавек пра яго не ведае, а «раздае» інфекцыю навакольным. Менавіта таму насіць маскі рэкамендуецца абсалютна ўсім. Прычым, яны па-вінны закрываць і рот, і нос.

Паводле слоў спецыяліста санітарнай службы, такія парушэнні тыповыя і для іншых аб’ектаў масавага збору людзей, што ў выніку спрыяе росту выпадкаў інфекцыі COVID-19.

– Пры выяўленні парушэнняў сані-тарна-эпідэміялагічнага заканадаўства райЦГЭ дае рэкамендацыі або прадпісанне аб прыпыненні працы і паслуг аб’екта, пакуль парушэнні не будуць выпраўлены, –  распавяла в.а. галоўнага санітарнага ўрача райЦГЭ Юлія ЛАЗОЎСКАЯ. – І толькі пры ігнараванні дадзеных рэкамендацый прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць для вінаватых службовых асоб. У параўнанні з летнім перыядам зараз назіраецца павелічэнне захворвання на каранавірусную інфекцыю.

Яшчэ 6 красавіка 2020 года райвыканкамам было прынята рашэнне №7-2 аб мерапрыемствах па прафілактыцы і зніжэнні распаўсю-джвання ВРІ, у тым ліку выкліканых каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, – дадала Юлія Лазоўская. – Таксама ў сілу ўступіла распараджэнне райвыканкама №145-р аб вызначэнні прафілактычных мер. Гэтымі рашэннямі зацверджаны план мерапрыемстваў для ўсіх суб’ектаў гаспадарання. Першы пункт дадзенага рашэння – захаванне насель-ніцтвам масачнага рэжыму пры наведванні аб’ектаў масавага збору людзей.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024