Згодна п. 207-1 ПДР, не пазней 1 снежня на легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях, а таксама аўтобусах масай да 5 тон павінны быць устаноўлены зімовыя шыны.

У зімовы перыяд стан дарожнага пакрыцця змяняецца. З паніжэннем тэмпературы паветра губляюцца якасці «летняй» гумы, яе счапленне з дарогай становіцца больш слабым.

На зімовых шынах павінна быць маркіроўка М&S альбо знак сняжынкі. Вышыня малюнка пратэктара не павінна быць менш за 4 мм.

Звяртаем увагу вадзіцеляў на тое, што ў халодны час года трэба змяніць і стыль кіравання аўтамабілем. Пазбягайце абгонаў, высокай хуткасці і рэзкіх тармажэнняў.

За выкарыстанне летніх шын у зімовы перыяд прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.12 КаАП Беларусі – парушэнне правіл эксплуатацыі транспартнага сродку: папярэджанне альбо штраф да 1 бв. За паўторнае правапарушэнне, зробленае на працягу года, штраф складзе ад 2 да 5 бв.

                                                 Канстанцін НІКІФАРАЎ,

            начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email