У склад нацыянальнай зборнай на першы этап Кубка свету па біятлоне ўключаны двое прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці

Трэнерскі штаб абвясціў склад нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне на першы этап Кубка свету. Першыя старты сезона пройдуць 28 лістапада ў Кантыялахці (Фінляндыя): адбудуцца індывідуальныя гонкі сярод мужчын і жанчын.

У ліку біятланістаў нацыянальнай каманды прадстаўнікі Магілёўскай вобласці – Раман Елятноў і Дзінара Алімбекава.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Print Friendly, PDF & Email