З 18 па 25 лістапада органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы па пытаннях ажыццяўлення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання. У сувязі з выяўленымі парушэннямі была спынена дзейнасць 15 аб’ектаў, якія дапусцілі грубыя парушэнні ў частцы мерапрыемстваў накіраваных на прафілактыку каранавіруснай інфекцыі.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, сярод парушэнняў – не выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны, не забеспячэнне захавання сацыяльнай дыстанцыі паміж наведвальнікамі. У дадзеных гандлёвых аб’ектах не вялася дакументальная фіксацыя тэрмометрыі работнікаў, а ўборка гандлёвай залы з ужываннем дезсредств ажыццяўлялася няякасна.

Сярод парушальнікаў: гандлёвыя аб’екты Бялынічаў, Бабруйска, Быхава, Горак, Глуска, Крычава, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў. Маніторынг працягваецца і будзе ахопліваць, як буйныя гандлёвыя сеткі, так і дробныя аб’екты гандлю, у тым ліку ІП.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Print Friendly, PDF & Email