Праверылі Бабруйскі бровар
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аднаго з найбуйнейшых у Рэспубліцы вытворцаў піва – ЗАТ «Бабруйскі бровар» – выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчайдзейнасці.
У іх ліку парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні, якія выклікалі неабгрунтаванае завышэнне кошту на шэраг тавараў больш чым на 100 тыс. рублёў, бухгалтарскага ўліку, заканадаўства аб адходах, невыкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый і іншыя.
Юрый Фралоў,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.