Темы

Байцы каранавіруснага фронту

З самага пачатку распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі нашай краіны актывісты РА ГА «БРСМ», «БТЧК» і спецыялісты цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўзялі на сябе функцыю падтрымкі найбольш неабароненых катэгорый насельніцтва. Ва ўмовах пандэміі актывістам прыйшлося дадаткова мабілізаваць сілы, пашырыць межы сваёй дзейнасці, і дзякуючы гэтаму многія грамадзяне атрымліваюць неабходную ім абарону і каштоўную дапамогу ў вырашэнні надзённых бытавых пытанняў, а таксама сур’ёзную інфармацыйную падтрымку.

– Мы працягваем прымаць і аператыўна выконваць заяўкі па дастаўцы на дом прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, хатняга ўжытку, а таксама лекаў інвалідам, адзінокім, адзінокапражываючым пажылым грама-дзянам нашага раёна, – расказвае старшыня райарганізацыі «БТЧК» Марта ШАРАПАВА. – На дадзены момант у поўным аб’ёме выканана звыш 200 заявак, якія да нас паступілі. Але важнай задачай, якую мы ставім перад сабой, з’яўляецца і інфармаванне насельніцтва па многіх актуальных пытаннях, звязаных з бяспекай жыццядзейнасці, захаваннем здароўя. Пры кожным зручным выпадку расказваем аб мерах прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, раздаём насельніцтву інфармацыйныя буклеты, лісты, часопісы, дзе ўсе неабходныя звесткі падаюцца ў нагляднай і даступнай форме.

Актывісты аснашчаны спецыяльнай экіпіроўкай, карыстаюцца пальчаткамі і маскамі. Яны праходзяць абавязковы інструктаж па абароне ад інфекцыі і працы з людзьмі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса.

Як адзначыла Марта Шарапава, у валанцёраў маюцца адмысловыя пасведчанні, якія яны прад’яўляюць пры наведванні пажылых людзей. Калі ўзнікнуць сумненні ў іх паўнамоцтвах, можна патэлефанаваць на нумар гарачай лініі РК ГА «БРСМ» 8(02232)72-540 і папрасіць пацвердзіць гэту інфармацыю.

Па пытаннях аказання дапамогі па дастаўцы прадметаў першай неабходнасці звяртайцеся па тэлефонах: 8(02232) 79-474, 8(02232) 72-540, з панядзелка па суботу з 8 да 18 гадзін, у нядзелю – з 8 да 13 гадзін.

              Аліна ЦЫГАНІЙ.

              Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем