11-гадовая выканаўца выступіла пад 12-м нумарам, выканаўшы песню «J’imagine» («Я прадстаўлю сабе»), і набрала пераможныя 200 балаў па выніках галасавання журы і гледачоў.
Беларусь на конкурсе прадставіла 12-гадовая магіляўчанка Арына Пехцерава з песняй «Прышэльцы». У беларускі – 130 балаў і пятае месца.
На гэты раз упершыню ў гісторыі конкурс прайшоў у дыстанцыйным фармаце. У фінальным шоу выступілі ўдзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі. Прамую трансляцыю вялі тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».
Слоган дзіцячага «Еўрабачання-2020» – «Рухай свет!» (Move the world!).
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.