Пажар нярэдка называюць бядой, і той, каму давялося перажыць такое няшчасце, не можа не пагадзіцца, што гэта сапраўды так. Ланцужок «чарка, сон з цыгарэтай у руцэ» звычайна заканчваецца трагічна.
Нават пры невялікіх памерах пажару ў падпітых і курцоў у ложку мала шанцаў на выратаванне, бо значная частка прадметаў пры гарэнні вылучае таксічныя рэчывы, якія выклікаюць атручванне. Для папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей задзейнічаюцца ўсе суб’екты прафілактыкі, якія штогод праводзяць абследаванне ўсіх домаўладанняў і кватэр, але па асобных катэгорыях.
Работнікамі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіцца абследаванне і навучанне правіл пажарнай бяспекі пажылых грамадзян. Супрацоўнікі аддзела па адукацыі праводзяць прафілактычную працу ў кожным домаўладанні, дзе выхоўваюцца дзеці ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў, унутраных спраў – праводзяць абследаванне домаўладанняў, у якіх жывуць грамадзяне, схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі, і якія знаходзяцца на прафілактычным уліку.
Асноўнымі мэтамі прафілактычных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе з’яўляюцца выяўленне прычын і ўмоў, што спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый і прыняцце неабходных мер, накіраваных на іх ухіленне.
У сувязі з гэтым уладальнікам ці кватэранаймальнікам аднакватэрных блакіраваных дамоў нагадваем:
– не захоўвайце свае рэчы ў паддашкавым памяшканні;
– у якасці ўцяпляльніка столевага перакрыцця не выкарыстоўвайце гаручыя матэрыялы;
– коміны ў межах гарышча трымайце ў спраўным стане;
– упэўніцеся ў адсутнасці размежавальнікаў вакол трубы пры праходзе яе праз перакрыцце і дах;
– пры эксплуатацыі печы сачыце за яе спраўнасцю;
– да пачатку эксплуатацыі і пасля заканчэння ачышчайце коміны ад сажы;
– не ўжывайце для распалкі печаў або ацяпляльных катлоў бензін, газ і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці;
– не пакідайце печы, якія топяцца, без нагляду і з адкрытымі топачнымі дзверцамі;
– перад топачнай прасторай падлога павінна быць абаронена металічным лістом памерам 50х70 см.;
– сачыце за станам электраправодкі і не хавайце яе пад шпалерамі;
– не дапускайце выкарыстанне электраправодкі з пашкоджанай ізаляцыяй;
– не дапускайце прымяненне засцерагальнікаў саматужнага вырабу;
– не пакідайце без нагляду ўключаныя тэлевізары, электрапрасы, чайнікі, пліты і г.д.
Пры выяўленні пажару неадкладна паведаміце ў РАНС па тэлефонах 101 або 112 і прыміце меры па выратаванні людзей і тушэнні пажару наяўнымі сродкамі.
Калі вы не хочаце папоўніць трагічны спіс ахвяр пажараў, калі шануеце сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, не праяўляйце нядбайнасці ў абыходжанні з агнём пры курэнні.
Юрый МАРОЗАЎ,
старшы інспектар ІНіП РАНС.