На індывідуальным Кубку свету па барацьбе выступяць 3 спартсменкі з Магілёўскай вобласці

У спарткомплексе «BelgradeFair» Белграда (Сербія) з 12 па 18 снежня будзе праходзіць індывідуальны Кубак свету па барацьбе. Спаборніцтвы адбудуцца замест раней запланаванага чэмпіянату свету, адмененага ў сілу каранавіруснай сітуацыі.

Спартсмены будуць спаборнічаць у турнірах па грэка-рымскай, вольнай і жаночай барацьбе. У склад беларускай зборнай ўключаны 19 удзельнікаў.

Магілёўскую вобласць на Кубку свету прадставяць 3 спартсменкі ў жаночай барацьбе: Заліна Сідакова (53 кг), Ірына Курачкіна (55 кг) і Ганна Садчанка (65 кг).

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

 

Print Friendly, PDF & Email