Темы

На зямлі можна быць не гарбатым, а багатым

На зямлі можна быць не гарбатым, а багатым

Уласную справу ў сферы сельскай гаспадаркі вырашыць распачаць не кожны. Па-першае, гэта запатрабуе вельмі шмат працы і сродкаў. Па-другое, трэба вельмі моцна любіць тое, чым займаешся, бо ўмовы земляробства ў нашай краіне далёкія ад ідэальных.

Але 28-гадовая жыхарка вёскі Вослеўка Таццяна АФАНЕВІЧ упэўнена: на зямлі можна стаць і багатым, і шчаслівым.

З самага ранняга дзяцінства Таццяна палюбіла прыроду. І як не любіць яе, калі побач з роднай вёскай цячэ прыгожая рака Аслік, з другога боку паселішча акружае велічны сасновы бор. Замест таго, каб марыць пра прынцэс і размалёўваць ружовых поні, дзяўчынка захапілася рыбалкай. А калі ёй споўнілася 12 гадоў, тата падарыў дачцэ… вулей з пчоламі і кнігу пра тое, як іх даглядаць.

Разам з бацькам спасцігалі мудрую навуку пчалярства. І ў іх нядрэнна атрымлівалася.

З выбарам прафесіі Таццяна таксама не доўга вагалася: паступіла ў Горацкую сельгасакадэмію на агранамічны факультэт.

Вучоба вельмі падабалася. Больш часу Таццяна старалася ўдзяляць практыцы, асабліва, як расціць і даглядаць розныя расліны. Падчас гэтых заняткаў да яе і пачалі прыходзіць думкі аб тым, каб заняцца вырошчваннем ягад і гародніны ў прамысловых маштабах.

Але час пачаў уносіць невялікія карэктывы. Пасля заканчэння ВНУ паўстала пытанне ўладкавання на працу. Па размеркаванні Таццяна патрапіла ў Сухароўскі філіял ААТ «Агракамбінат «Прыдняпроўскі», што ў Магілёўскім раёне. Калі б не цяжкасці з жыллём і тым, што даволі складана было дабірацца да бацькоў, можа, і засталася б. Але дзяўчына выйшла замуж, нарадзілася дачушка Аліна. Маладая сям’я Афаневічаў вырашыла застацца на малой радзіме Тані і пабудаваць дом у Вослеўцы.

Аднойчы, аглядаючы свой участак зямлі, Таццяна з мужам прыйшлі да агульнай думкі: а чаму б і не распачаць сваю справу прама зараз?

Безгаспадарчыя ўчасткі, што былі побач з домам, вырашылі аб’яднаць у адзін і аформіць зямлю як прыватную падсобную гаспадарку.

Гэта, на першы погляд нескладаная працэдура, заняла вельмі шмат часу. Уся зямля, якой карысталіся вяскоўцы, аказалася ўвогуле без дакументаў, таму прыйшлося добра паклапаціцца з афармленнем.

– Зямлю распланавалі ў залежнасці ад таго, якія культуры можна там вырошчваць, – распавядае Таццяна. – У нас вельмі лёгкая, пясчаная глеба. Тут нядрэнна расце ўсё, але летам агароду патрабуецца шмат вады. Мы разгарнулі сістэму кропельнага паліву і засухі цяпер не страшныя. Праз сістэму паліву можна і падкормліваць расліны. Напрыклад, клубніцы. Яны вельмі добра рэагуюць на ўгнаенні.

Самае першае, што пасадзілі Таццяна з мужам, і былі клубніцы. Выбіралі лепшыя гатункі, ягады якіх маюць найбольш таварны выгляд і смак. Амаль палову гектара заняў малады сад. Там, акрамя звычайных для нас груш і яблынь, растуць вішні, абрыкосы, персікі. Яшчэ 20 сотак займае плантацыя вінаграду сталовых і тэхнічных гатункаў. Пасадачны матэрыял Таццяна вырасціла з чаранкоў, якімі шчодра падзяліліся знаёмыя. Такім жа чынам яна заклала невялікую плантацыю ажыны. На наступны год плануе пасадзіць маліны, журавіны і буякі.

– Наконт вырошчвання буякоў доўга вагалася, – распавядае Таццяна. – Ягадніку патрэбна асаблівая зямля, кіслы торф, які ў нас у раёне не здабываюць. Каб ягады добра радзілі, агародную глебу неабходна максімальна адаптаваць да лясной. Да таго ж, буякі ў нашай краіне так сказаць, па-за канкурэнцыяй. Іх мала хто вырошчвае, бо гэта справа не аднаго года. Але ўкладзеныя ў яе сілы ў будучым вяртаюцца з лішкам. Ягады буякоў карыстаюцца вельмі вялікай папулярнасцю не толькі ў нас, але і за мяжой.

Большасць пасадачнага матэрыялу для сваіх плантацый Таццяна, як аграном, вырабляе сама. Штосьці вырошчвае з насення, штосьці чаранкуе… Здаецца, палку ўваткне ў зямлю – і тая вырасце! У бацькоў на агародзе побач з градкамі з цыбуляй і морквай яна стварыла цэлы гадавальнік розных раслін: хвойных, дэкаратыўных кустарнікаў, ягаднікаў і шмат чаго іншага. Хвойныя – адны з самых любімых. Прыгожымі соснамі, кедрамі і туямі ўпрыгожыла не толькі ягадныя плантацыі, іх пасадзіла і побач з будучым домам.

Няўрымслівая Таццяна не пакідае і дзіцячае захапленне – пчалярства. Хоць ёй у многіх справах дапамагаюць бацькі і муж, усё ж большую частку працы па догляду за пчоламі робіць самастойна. А калі ўзнікаюць пытанні, на дапамогу прыходзяць сябры, знаёмыя і, вядома ж, інтэрнэт. Пра свае агародныя эксперыменты Таццяна Афаневіч таксама актыўна расказвае ў сацыяльных сетках «Укантакце» і «Інстаграм». Адзінае, што крыху яе засмучае, гэта адсутнасць у нашай краіне «школы» прамысловага агародніцтва. На Магілёўшчыне гэта ніша амаль пустая, мала хто займаецца вырошчваннем ягад на продаж, лічаць, што не знойдуць збыт. Але жанчына ўпэўнена: будзе прапанова, знойдзецца і попыт.

– Я і на любімае захапленне – рыбалку, знаходжу час, – усміхаецца Таццяна. – Мы з мужам абодва не адмовімся пасядзець з вудачкамі. Але ўсё ж найбольшае маральнае задавальненне атрымліваю тады, калі займаюся агародам. Тым больш, у мяне падрастае памочніца. Дачушцы Аліне ўсё цікава, яна шмат часу праводзіць са мной на ўчастку, вучыцца, дапамагае. На агародніцтва «падсеў» і муж, праўда, ён выконвае больш тэхнічныя і фізічна цяжкія работы. Бацькі таксама шмат дапамагаюць. Словам, мая справа ператвараецца з уласнай у сямейную.

         Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота аўтара і з архіва Таццяны Афаневіч.

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024