Темы

Першымі прымаюць вірусную хвалю

Першымі прымаюць вірусную хвалю

Складаная эпідабстаноўка ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі паўплывала на ўсе сферы нашага жыцця. Асабліва цяжка даводзіцца медыкам, бо менавіта яны першымі прымаюць на сябе кавідную хвалю.

Карэспандэнт «Зары над Друццю» наведала раённую бальніцу, дзе пазнаёмілася з умовамі працы медработнікаў у надзвычайных умовах, а таксама задала некалькі пытанняў галоўнаму ўрачу ЦРБ Паўлу МАНЬКО.

– Пачатак другой хвалі каранавіруснай інфекцыі наша бальніца сустрэла, так сказаць, у поўным узбраенні, – распавёў Павел Аляксандравіч. – Пры прыёме ў паліклініцы і стацыянары патокі пацыентаў раздзяляюцца. Тыя, хто звяртаецца ў паліклініку з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі ці павышанай тэмпературай, прымаюцца ў інфекцыйным кабінеце. Ён зараз перанесены ў памяшканне побач з прыёмным пакоем і мае асобны ўваход. Прыём вядуць урачы Анастасія КАЧАНАВА і Святлана МІЦЬКОВА. У паліклініцы не спыніўся прыём пацыентаў з іншымі захворваннямі, таксама неабходная меддапамога аказваецца «чыстым» хворым у стацыянары. Але каб выключыць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі ў «чыстай» зоне, усім, хто паступае на лячэнне ў стацыянар, робяцца аналізы крыві на выяўленне антыцел кавіднай інфекцыі.

Па словах Паўла Манько для хворых на COVID­19 выдзелена 95 ложка­месцаў, 6 з іх у рэанімацыі і 89 – у стацыянары.

Маюцца таксама 8 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх пры патрэбнасці 6. Для падтрымкі дыхальнай сістэмы пацыентаў закуплены спецыяльныя маскі для неінвазіўнай вентыляцыі лёгкіх. Пры іх выкарыстанні ў хворага захоўваецца магчымасць самастойна кіраваць сваім дыханнем, такім чынам пазбягаючы ўвядзення пацыента ў медыкаментозную кому.

– У палатах устаноўлены 68 кіслародных кропак, што поўнасцю забяспечвае патрэбнасць хворых у кіслародзе, – дадае Павел Манько. – Таксама распачаты работы па мадэрнізацыі сістэмы газазабеспячэння. У наступным годзе ў ЦРБ плануецца ўстанавіць рэзервуар для захоўвання вадкага кіслароду. Гэтыя меры прымаюцца ў рамках падрыхтоўкі райбальніцы да наступнай хвалі ўздыму захваральнасці на COVID­19.

Разам з галоўным урачом райбальніцы перамяшчаемся ў «чырвоную» зону, туды, дзе праходзяць лячэнне хворыя на каранавірус. Але перш­наперш апранаем ахоўную экіпіроўку: камбінезоны, бахілы, пальчаткі, рэспіратары, спецыяльныя шчыткі для аховы вачэй.

– Такую экіпіроўку мы апранаем кожны дзень, – гаворыць урач­тэрапеўт Анастасія КОТАВА. – Вядома, спачатку было цяжка да ўсяго гэтага прызвычаіцца. І шчыльнае адзенне, якое трэба апранаць і здымаць па спецыяльнай тэхналогіі, і пастаянныя апрацоўкі… У першую хвалю каранавіруса, калі цячэнне хваробы было невядомым, прызнаюся, прысутнічала хваляванне, страх. Зараз дзейнічаем больш упэўнена, знаходзімся на пастаяннай сувязі з іншымі ўрачамі, абменьваемся з імі інфармацыяй.

Анастасія Віктараўна распавядае аб сваіх пацыентах і адзначае, што хвароба ў кожнага працякае па­рознаму. У стацыянары праходзяць лячэнне ў асноўным хворыя на каранавірус, абцяжараны пнеўманіямі.

35­ гадовы Дзяніс АЎРАМЁНАК на лячэнні знаходзіцца некалькі тыдняў. Па яго словах, спачатку ўзнялася тэмпература, мужчына адчуў сябе дрэнна і звярнуўся па меддапамогу. Пасля некалькіх дзён лячэння ў стацыянары самаадчуванне пагоршылася і яго перавялі ў рэанімацыю. Вынікі даследванняў паказалі: каранавірус і ўскладненне хваробы – пнеўманія. Зараз мужчына адчувае сябе нашмат лепш і дадае, што цяпер больш уважліва будзе сачыць за сваім здароўем.

Амаль аднолькавыя сімптомы развіцця хваробы былі ў пацыентак Ірыны ХОДАС і Вольгі КУБАРАВАЙ. Павышаная тэмпература, боль у грудзях і мышцах, страта нюху, а як ускладненне – пнеўманія. Каб лячэнне праходзіла больш
паспяхова, жанчынам даводзіцца доўгі час ляжаць на жываце. Увогуле ж, яны строга выконваюць усе патрабаванні ўрача. З хваробай жарты дрэныя.

– У стацыянары маюцца неабходныя лекі, рэкамендаваныя для лячэння інфекцыйных захворванняў, у тым ліку і кавіду, – гаворыць галоўны ўрач ЦРБ. – Распачата прымяненне імуннай плазмы. З гэтай нагоды хачу звярнуцца да жыхароў нашага раёна, якія перахварэлі на COVID­19. Калі вы жадаеце стаць донарамі імуннай плазмы, можаце звярнуцца ў райпаліклініку (каб.108) для таго, каб прайсці папярэдняе абследаванне і здаць аналіз крыві на тытр антыцел. Але з даты закрыцця бальнічнага ліста павінна мінуць не менш за 16 дзён. Пасля станоўчага заключэння раённых медыкаў і адсутнасці супрацьпаказанняў да донарства вам можна будзе запісацца на
прыём на станцыі пералівання крыві ў Магілёве, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Піянерская, 17, і зрабіць карысную
для грамадства справу.

– Павел Аляксандравіч, распавядзіце аб працы мабільных кантактных груп.

– Такіх груп у нас працуе тры. У склад іх уваходзіць урач і медсястра, кожная група мае ў распараджэнні транспарт. На іх плячах ляжыць самы адказны ўчастак работы. Штодзень, акрамя нядзелі, яны выязджаюць для агляду пацыентаў, робяць забор матэрыялу (мазок, аналіз крыві) для дыягностыкі кавіду. Назіраюць яны і за кантактамі І узроўню. Зараз тэрмін самаізаляцыі складае 10 сутак з моманту кантакта з хворым. Дадам, што забор аналізаў у кантактаў першага ўзроўню робіцца толькі тады, калі ў іх ёсць прыкметы вострай рэспіраторнай інфекцыі.

– Зараз у медыкаў нашага раёна вельмі напружаны перыяд, але ж у ЦРБ аказваецца дапамога не толькі жыхарам Бялыніччыны.

– Так, у першую чаргу выконваецца шэраг лабараторных даследванняў для жыхароў Круглянскага раёна. У ЦРБ асвоены не толькі якасны тэст на антыцелы да COVID­19, але і колькасны метад. Чым большы паказчык колькасці антыцел у крыві, тым лепш, асабліва для тых, хто збіраецца стаць донарам плазмы крыві. Таксама ў нас атрымліваюць медыцынскую дапамогу, далечваюцца хворыя з Магілёва. Штодзень у сувязі з выздараўленнем са стацыянара выпісваецца ад 7 да 19 пацыентаў.

Якую дапамогу для барацьбы з наступствамі каранавіруса аказалі раённай бальніцы староннія арганізацыі?

– Падчас першай хвалі каранавіруса нам шмат дапамагалі арганізацыі і грамадскія аб’яднанні Бялыніччыны. Зараз ужо мы самі добра падрыхтаваліся. У нас маецца месячны запас неабходных лекаў і сродкаў індывідуальнай абароны. Нядаўна раённае аб’яднанне ГА «Беларускі саюз жанчын» дапамагло ў набыцці дадатковых камплектаў пасцельнай
бялізны для прыбываючых пацыентаў.

– Як у сённяшніх умовах арганізавана медыцынскае абслугоўванне жыхароў
сельскай мясцовасці?

– У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі прыйшлося адклікаць у райбальніцу ўрачоў з 4­х сельскіх амбулаторый урача агульнай практыкі. Гэта – вымушаная мера, але хачу адзначыць, што без меддапамогі
вяскоўцы не застануцца. Зараз бальнічныя лісты часова дазволена выпісваць фельчарам, у выпадку неабходнасці хворыя з сельскай мясцовасці накіроўваюцца ў райпаліклініку. Таксама ў любы час сутак можна выклікаць хуткую дапамогу. Але перш­наперш папрашу ўсіх жыхароў нашага раёна, а не толькі сельскай мясцовасці, не быць абыякавымі
да свайго здароўя. Змагацца з гэтай бядой лепш прафілактычнымі метадамі, не ўсім шанцуе перанесці кавід у лёгкай форме. Лячэнне пнеўманіі, паверце, не самае прыемнае, у пацыентаў абвастраюцца і хранічныя хваробы, і многія нават не здагадваліся пра іх! Заўсёды выконвайце меры засцярогі, мыйце часцей рукі, пазбягайце людных месц і апранайце ахоўныя маскі. Калі вы адчуеце сябе дрэнна, неадкладна звярніцеся да ўрача! Выконваючы неабходныя меры прафілактыкі, вы праявіце клопат не толькі аб сабе і блізкіх, але і дапаможаце стрымаць абвастрэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
У Магілёўскай вобласці арганізавана праца гарачай лініі па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі па нумарах тэлефона: 8(0222) 63-53-60 (кругласутачна), 8(0222) 33-18-68 (панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 13.20 да 18.00).

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Сводка происшествий в Белыничском районе по линии службы 101

17 апреля 2024
Общество

18 апреля в Белыничском районе пройдёт единый день информирования населения

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничской специальной школе-интернат прошел семинар-совещание

5 апреля 2024
Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости Беларуси

В Беларуси проводится республиканская профилактическая акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Главное

Лукашенко согласовал внесение в Палату представителей законопроекта о приостановлении действия ДОВСЕ

5 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024