За мір і стабільнасць

Дэлегат двух Усебеларускіх народных сходаў, дырэктар СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ:

– Усебеларускі народны сход з’яўляецца важнейшым шырокамаштабным мерапрыемствам, на якім вызначаюцца асноўныя кірункі эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Правядзенне такога сходу – гэта рэалізацыя права грамадзян удзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў.

Днямі Прэзідэнт Беларусі агучыў цікавую ідэю аб трансфармацыі Усебеларускага народнага сходу ў канстытуцыйны орган, які кантраляваў бы галоўныя кірункі развіцця краіны, што стала важнейшай палітычнай навіной. А
вось ініцыятыва адносна паўнамоцтваў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу на пяць гадоў пашырае магчымасці ў рамках іх функцый па рэалізацыі грамадзянскіх правоў і вырашэнню надзённых людскіх праблем на месцах.
Такі механізм адкрывае ўнікальную мажлівасць у сусветнай практыцы фарміраваць рэальную грамадскую супольнасць. Пры гэтым роля і статус дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу будуць значна вышэй. Як адзначыў
Прэзідэнт, ім будуць падсправаздачны кіраўнікі парламента, міністры і губернатары.

Як вядома, у нашай краіне адзіная крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту – гэта народ.

Зараз выказваецца шмат цікавых ідэй і прапаноў, што тычацца змен у Канстытуцыю Беларусі. Галоўнае, каб на нашай
зямлі былі мір і стабільнасць.

Будучым дэлегатам VІ Усебеларускага народнага сходу, які, як
вядома з сродкаў масавай інфармацыі, пройдзе напачатку 2021 года, жадаю займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, каб меркаванні большасці грамадзян краіны
былі абавязкова пачутыя.

Print Friendly, PDF & Email