Мінімальны заробак у Беларусі плануюць падняць у 2021 годзе на 25 рублёў. Гэта прадугледжана асноўнымі напрамкамі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2021-2023 гады, якія размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў.

Фонд аплаты працы ў бюджэтным сектары запланаваны зыходзячы з двухэтапнага павышэння. На першым этапе (з 1 студзеня 2021 года) базавая стаўка для аплаты працы бюджэтнікаў вырасце да 195 рублёў, на другім этапе  прадугледжана дадатковае павышэнне аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы.

У апераджальным парадку прадугледжваецца павелічэнне заработнай платы нізкааплатных катэгорый работнікаў адукацыі (выхавальнікаў і памочнікаў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі), культуры (работнікаў бібліятэк, музеяў, клубаў) і сацыяльнай.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Print Friendly, PDF & Email