Аб бяспекі на вадзе і тонкім лёдзе нагадаюць ў рамках акцыі “Зімовы патруль”
БРСМ сумесна з Беларускім рэспубліканскім таварыствам ратавання на водах з 30 снежня па 10 студзеня праводзіць акцыю”Зімовы патруль”. Мэта – прафілактыка надзвычайных сітуацый на вадаёмах і папярэджання выхаду людзей на неакрэплы тонкі лёд у зімовы перыяд.
Як паведамілі ў абкаме БРСМ, у рамках дадзенай акцыі ў Магілёўскай вобласці пройдзе каля 50 мерапрыемстваў, у ходзе якіх дзецям і дарослым нагадаюць аб важнасці захавання правілаў паводзін на лёдзе, мерах засцярогі ў галалёд. Таксама будзе праводзіцца патруляванне і раздача інфармацыйнага матэрыялу.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.