Падарыў свята

У рамках акцыі «Нашы дзеці» старшыня Камітэта дзяржаўнай маёмасці Магілёўскага аблвыканкама Алег МЯКІНЬКІ павіншаваў выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу з Новым годам і Калядамі і ўручыў ім падарункі.

У сваю чаргу дзеці падрыхтавалі творчыя нумары, прадэманстравалі свае таленты, падарылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. А таксама запрасілі госця на чаяванне, да ягога самі прыгатавалі пачастункі.

Наведванне Алегам Мякінькім дзіцячага дома сямейнага тыпу стала добрай і ўжо шматгадовай традыцыяй. На гэты раз Алег Уладзіміравіч у падарунак выхаванцам перадаў адзенне, абутак і наборы цукерак.

Print Friendly, PDF & Email