Забяспечылі эканомію грашовых сродкаў

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў рамках кантролю за функцыянаваннем рэгіянальнага будаўнічага комплексу штогод забяспечваецца прыняцце мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі мер па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў пры будаўніцтве дзяржаўных аб’ектаў, а таксама задзейнічанні магчымых рэзерваў патаннення кошту будаўніча-мантажных работ.

У 2020 годзе з улікам прапаноў камітэта будаўнічымі арганізацыямі вобласці забяспечана эканомія кошту будаўніцтва больш за 140 аб’ектаў інвестыцыйных праграм на суму звыш 40 млн рублёў за кошт аптымізацыі шэрагу праектных рашэнняў.

Дзмітрый ЗАХАРАЎ,

в. а. намесніка старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email