Темы

Жывога дрэва подых, разьбы замілаванне…

Жывога дрэва подых, разьбы замілаванне…

Чалавека, апантанага якім-небудзь захапленнем ці цікавай справай, не цяжка вылучыць сярод астатніх. У яго ўнутры асаблівы запал, які выпраменьваецца праз вочы, рухі, дзеянні, і нявольна, услед за майстрам, зараджаешся яго энергіяй, жаданнем ствараць асаблівую прыгажосць.

Мне з ранняга дзяцінства падабалася назіраць за працай разьбяроў па дрэве. Працэс, калі са звычайнай плашкі пад умелымі рукамі майстра з’яўляюцца прыгожыя абрысы драўлянай скульптуры ці гаспадарчага вырабу, сапраўды захапляючы. Ён патрабуе не толькі адмысловага мастацкага густу, а яшчэ і шмат фізічных высілкаў. Можа, таму, а, можа, і па шэрагу іншых прычын разьбярства сёння ўваходзіць у лік вельмі рэдкіх заняткаў.

Ураджэнец вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета Ігар БЯЛЯЎСКІ ўпэўнены: дрэва абавязкова падпарадкуецца ўсім цікаўным, працавітым і ўпартым. Ён сам заняўся разьбой па дрэве яшчэ падчас вучобы ў школе. У рукі патрапіла кніга па разьбе, і ён вырашыў самастойна навучыцца рабіць штосьці падобнае.

– Абодва дзяды мае па матчынай і бацькавай лініях добра цяслярылі, ад іх засталіся ўсе неабходныя інструменты, – распавядае Ігар Васілевіч. – А вось разцоў на той час купіць не было ніякай магчымасці, іх прадавалі толькі для выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах альбо спецыяльных дамоў творчасці. Тады на дапамогу прыйшла фантазія. Першыя разцы зрабіў з раскляпаных цвікоў. Зараз у інтэрнэце можна знайсці шмат розных майстар­класаў па разьбе з дрэва, і любы жадаючы можа авалодаць гэтым рамяством, роўна, як і купіць інструменты на любы густ і кошт. Але цікаўнасць да разьбярства ў цяперашняй моладзі як хутка з’яўляецца, так хутка і знікае.

Вырабы таленавітага юнака заўважыла тадышні дырэктар Навасёлкаўскага Дома культуры Марыя ЧЭБЕРАК. Яна арганізавала першую выставу яго работ, а некалькі самых лепшых атрымалі высокія водгукі на конкурсах дэкаратыўна – ­прыкладнога мастацтва раённага і абласнога ўзроўняў.

Жыццё, аднак, крыху падкарэктавала творчы шлях  маладога майстра. Пасля школы ён скончыў хіміка­тэхналагічны тэхнікум у Магілёве, шмат гадоў працаваў на прамысловым гіганце абласнога цэнтра – ААТ «Хімвалакно», займаўся бізнесам, але ў выніку юнацкае захапленне перасіліла ўсе іншыя заняткі. Зараз Ігар Бяляўскі як рамеснік займаецца разьбой па дрэве ў «Вёсцы майстроў» у Буйнічах. А большасць вольнага часу праводзіць на бацькаўшчыне, у Навасёлках. Некалькі гадоў таму разам з сынам і братам яны выкупілі стары будынак млына былога калгаса імя Леніна. У ім паставілі лінію па вытворчасці піламатэрыялаў. Адзін з пакояў млына Ігар Васілевіч абсталяваў пад майстэрню. У ёй і з’яўляецца на свет большасць работ.

У сённяшні час новых тэхналогій праца разьбяра не абыходзіцца без выкарыстання электраінструментаў, але шмат чаго майстар зноў жа выконвае ўручную. Як адзначае Ігар Бяляўскі, механізацыя дапамагае, але не перамагае. З дрэвам для працы таксама няма праблем. Штосьці знаходзіцца на пілараме, хто­небудзь папросіць зрэзаць старую яблыню на ўчастку, абсекчы голле… У працу ідзе амаль усё, хоць сам працэс высыхання дрэва займае даволі працяглы час, некаторыя загатоўкі чакаюць сваёй чаргі па 10 і больш гадоў.

– Нават з невялікага кавалка дрэва можа атрымацца шэдэўр, – дзеліцца нюансамі сваёй працы разьбяр. – Увогуле, стараюся не паўтарацца, у кожны выраб укладваю невялікую адметнасць, сваю разынку. Прыемна бачыць, калі зробленыя мной рэчы служаць чалавеку доўгі час.

Разьбярныя работы Ігара Бяляўскага адрозніваюцца асаблівай цеплынёй і душэўнасцю. З імі майстар актыўна выстаўляецца ў Магілёве, Мінску, на розных святах­ – кірмашах, а ў «Вёсцы майстроў» у Буйнічах дзейнічае пастаянная выстава ­- продаж яго работ.

У мінулым годзе, напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства, Ігар Васілевіч прыняў удзел у абласным конкурсе­ – пленэры «Разьбы замілаванне», які праводзіўся на базе ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас», і за сваю працу быў адзначаны падзякай Магілёўскага ДВЛГА.

***

Дарэчы, з вясковым млынам звязаны адзін цікавы факт. Па інфармацыі мясцовых старажылаў, пабудаваны ён быў з чырвонай цэглы яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны і спачатку выкарыстоўваўся як пільніца. Тут саматужным спосабам у 1940-я гады выраблялі піламатэрыялы. Затым у ім размяшчаўся млын, некаторы час будынак быў прыстасаваны пад рамонтную майстэрню. Зараз пільніца выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні: працуе прыватная лесапілка.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і з архіва

раённай газеты «Зара над Друццю».

 

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024