Темы

«Самае важнае – захаваць мір, спакой і з’яднанасць!»

«Самае важнае – захаваць мір, спакой і з’яднанасць!»

Андрэй САЛАНІНКА, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, старшыня раённага Савета дэпутатаў ХХVІІІ склікання, член РГА «Белая Русь»:

– На чарговай, XXXVI, сесіі райсавета дэпутатаў 28 склікання былі выбраны сем дэпутатаў раённага і сельскіх саветаў дэпутатаў дэлегатамі ад нашага раёна на VI Усебеларускі народны сход, правядзенне якога запланавана на 11-12 лютага бягучага года.

Усе яны прымалі актыўны ўдзел у рабоце грамадскіх прыёмных, дыялогавых пляцовак, добра ведаюць як само жыццё, так і ўсе тыя праблемы, якія цяпер хвалююць жыхароў Бялыніччыны, працоўныя калектывы. Таму лічу, што пры вылучэнні дэлегатаў такога высокага, усебеларускага, форуму стаўка на дэпутатаў мясцовых саветаў і актыў буйнейшых грамадскіх аб’яднанняў з’яўляецца досыць лагічнай і аб’ектыўна апраўданай, бо гэтыя людзі ўжо маюць мандат выбаршчыкаў, землякоў, калег, ім вядома працэдура прыняцця ўпраўленчых рашэнняў. А сёння, можа, як ніколі дагэтуль, ужо проста мала ўнесці нейкую прапанову, выказаць ідэю. Неабходна дакладна разумець, як іх рэалізаваць і якую карысць яны прынясуць рэгіёну, краіне, грамадству.

Як вядома, на VІ Усебеларускім народным сходзе будуць прапрацоўвацца ўсе самыя важныя пытанні, якія дапамогуць вывесці развіццё Беларусі на новы, якасна больш высокі, узровень. Адным з важных аспектаў паспяховага развіцця ўсялякай дзяржавы з’яўляецца эканамічны складнік: чым больш паспяхова працуе эканоміка, тым значна лепшым будзе стан іншых сфер жыцця, урэшце, і дабрабыт насельніцтва. Таму ўсе нашы ранейшыя поспехі і дасягненні трэба не толькі захаваць, але і прымножыць.

Усебеларускі народны сход як знакавая, эпахальная падзея з’яўляецца вельмі важным этапам далейшага развіцця дзяржавы, бо дэлегаты яго не толькі падводзяць вынікі прайшоўшай пяцігодкі, але прымаюць стратэгію развіцця дзяржавы на бліжэйшую будучыню.

Як дэпутат, як старшыня райсавета дэпутатаў чакаю, што на VІ Усебеларускім народным сходзе будуць прадметна, дэтальна прапрацаваны і пытанні павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, пашырэння іх паўнамоцтваў у сацыяльна-эканамічнай і іншых сферах. Чакаю ад форуму на гэты конт самых сур’ёзных, фундаментальных рашэнняў.

Зразумела, ад Усебеларускага народнага сходу чакаеш і ацэнкі напрамкаў развіцця: па якім шляху будзе развівацца Беларусь, які будзе маштаб уплыву дзяржавы на эканамічнае развіццё краіны, па якіх напрамках і параметрах будзе праходзіць палітычная рэформа асноўных інстытутаў улады ў Беларусі. Усе гэтыя пытанні вельмі актуальныя, яны хвалююць практычна ўсё грамадства. І я спадзяюся, што на VІ Усебеларускім народным сходзе мы пачуем адказы на ўсе гэтыя пытанні. Але самае важнае, самае галоўнае – захаванне незалежнасці, суверэнітэту нашай дзяржавы, бо гэта з’яўляецца тым краевугольным каменем, на якім будуецца гісторыя краіны і яе народу.

Так, пэўныя рэформы патрэбныя, у тым ліку варта змяніць сістэму ў бок большай увагі на запыты грамадзян да іх удзелу ў дзяржаўным будаўніцтве. Але важна пры гэтым не страціць кантроль над уласнай дзяржавай, не згубіць саму грамадска-палітычную, сацыяльна-эканамічную сістэму, якую, канешне ж, можна па-разумнаму рэфармаваць, дабудоўваць, карэктаваць, дапаўняць. Толькі з ёй нельга рабіць адно: дэманціраваць! Бо тады наступіць хаос.

На вялікі жаль, падзеі апошніх месяцаў даюць зразумець, што некаторыя прадстаўнікі маладога пакалення не адчуваюць сапраўдную цану незалежнасці. Можа, і таму, што не іх рукамі яна стваралася. Таму, мяркую, што дэлегаты VІ Усебеларускага народнага сходу не абмінуць і тэмы патрыятычнага выхавання маладзейшага пакалення грамадзян Беларусі. Будучыню неабходна будаваць з апорай на гістарычную памяць, добра ведаючы і разумеючы мінулае сваёй краіны, сваёй Радзімы. Мы павінны рабіць з гістарычнага мінулага правільныя высновы і настойліва прадаўжаць развіваць, захаваўшы спакой і з’яднанасць, мірную, стваральную, квітнеючую Беларусь.

Последние новости

Главное

На связи Байконур. Лукашенко проводит встречу с космонавтами Новицким и Василевской

19 марта 2024
Новости района

Алексей Кушнаренко выдвинут кандидатом в члены Совета Республики

18 марта 2024
Общество

Березовый сок: как и когда его можно собирать

18 марта 2024
Главное

«Должно быть торжественно и содержательно». Подготовку к заседанию ВНС обсудили у Александра Лукашенко

18 марта 2024
РОВД информирует

Группа по гражданству и миграции проведет выездной прием граждан

18 марта 2024
Общество

После обработки 90% бюллетеней на выборах президента РФ Владимир Путин набирает более 87% голосов

18 марта 2024
Главные

Расширены возможности для получения молодежью льготных кредитов

17 марта 2024
Новости района

Широко и весело прошли масленичные гулянья в агрогородке Вишов

16 марта 2024
Культура

На международном конкурсе эстрадной песни «Славянского базара» Беларусь представит Александра Носсоль

16 марта 2024
Культура

Злата Ярошевич из Витебской области представит Беларусь на детском конкурсе «Славянского базара»

16 марта 2024

Рекомендуем

Новости района

За успехами «Родины» – кропотливый труд людей

7 марта 2024
Новости района

Райком профсоюза работников образования и науки поздравил с Днём женщин

7 марта 2024
Новости района

Атмосферный и душевный праздник для девочек и женщин подарили педагоги и воспитанники Белыничского ЦКРОиР

7 марта 2024
РОЧС информирует

Два пожара произошло в Белыничском районе за один вечер

13 марта 2024
РОВД информирует

Порядок использования авиамоделей и беспилотных летательных аппаратов в воздушном пространстве Республики Беларусь

12 марта 2024
Выборы 2024

Сегодня начинается выдвижение кандидатов в делегаты ВНС

12 марта 2024
РОВД информирует

Меры безопасности при движении в ЖД транспорте, а также при нахождении на ЖД станциях и вблизи ЖД путей

12 марта 2024
РОЧС информирует

Сотрудники РОЧС проводят проверку сельхозтехники организаций района перед началом посевной

12 марта 2024