«Мінск-Арэна» не прыме чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года
Новае месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года будзе вызначана пазней, у Беларусі турнір не адбудзецца. Такое рашэнне прыняў сёння Савет Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
«З-за пытанняў бяспекі, якія знаходзяцца па-за кантролю IIHF, Савет IIHF сёння пацвердзіў, што рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі 2021 года з Мінска непазбежна», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Савет IIHF разгледзіць статус Латвіі як арганізатара ЧС, а таксама ацэніць магчымасць пераходу да фармату адзінага месца правядзення.
Першапачаткова 84-ы па ліку планетарны хакейны форум павінен быў прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня на лядовых арэнах Мінска і Рыгі. Пастанова аб гэтым была прынятая ў маі 2017 года на кангрэсе IIHF падчас чэмпіянату свету ў Кёльне.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.