Правялі праверку
Работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены маніторынгі выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ў дапаможнай школе-інтэрнаце і доме-інтернаце для састарэлых і інвалідаў.
Падчас праверак былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі; кіраўнікам уручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў ва ўстаноўлены ў рэкамендацыях тэрмін.
У ходзе правядзення маніторынгаў выканання заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ТДА «Мерыдыян» па тэхнічным абслугоўванні сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння аб пажарах на тэрыторыі дапаможнай школы-інтэрната парушэнняў заканадаўства не выяўлена.
Юрый МАРОЗАЎ,
старшы інспектар ІНіП РАНС.