Можам і дапаможам!

Старшакласнікі, рабочая моладзь і прафсаюзныя актывісты дапамагаюць навесці парадак на прыдамавой тэрыторыі пажылым, інвалідам, адзінокім і састарэлым грамадзянам, якія ўжо не ў стане выканаць вялікі аб’ём работы.

Перад выхаднымі валанцёры БРСМ і прафсаюзныя актывісты аказалі дапамогу пажылым бялынічанкам Адзе ЛУЖКОВАЙ і Людміле ЗАХАРАВАЙ.

– Я прачытала пра добрую ініцыятыву ў раённай газеце, патэлефанавала, а зараз не магу нарадавацца: маладыя людзі так хутка і дружна навялі парадак! – выказала валанцёрам цёплыя словы Ада Уладзіміраўна. – Звычайна мне дапамагалі дачка і зяць, якія прыязджалі з Магілёва, а зараз  яны хварэюць, не могуць прыехаць. Вельмі ўдзячна нашай моладзі за такую добрую ініцыятыву!

Нагадаем, што ў раёне працуе маладзёжная гарачая лінія па тэлефоне 72-540. Звярнуўшыся на яе, пажылыя адзінокія людзі могуць атрымаць неабходную дапамогу.

  Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

  Фота аўтара.

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email