Темы

Светлая мара Наталлі Паддубскай

Светлая мара Наталлі Паддубскай

У краіне працягваецца актыўная падрыхтоўка да правядзення шостага Усебеларускага народнага сходу.

У ліку выбраных дэлегатаў форуму знаходзіцца і сацыяльны работнік установы «Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», дэпутат Запольскага сельскага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, стараста вёскі Падзевічы Наталля ПАДДУБСКАЯ.

– Вы толькі ўявіце сабе, – расказвае карэспандэнту «Зары над Друццю» Наталля Лявонцеўна, – з усіх куткоў нашай краіны прыедуць у Мінск 2700 дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу. Ганаруся тым, што сярод іх буду і я, прадстаўляючы на форуме родную Бялыніччыну, любімыя Падзевічы і Запольшчыну. Як і ўсе выбраныя дэлегаты, я буду мець магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права ўдзельнічаць у абмеркаванні і прыняцці рашэнняў па пытаннях далейшага дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны.

Вёска Падзевічы для Наталлі Паддубскай з’яўляецца роднай, яе малой радзімай. Тут спаконвеку жылі яе дзяды­прадзеды, бацькі Лявонцій Рыгоравіч і Марыя Еўціхееўна, якія ўсё сваё жыццё добрасумленна адпрацавалі рабочымі ў мясцовым саўгасе «Падзевічы», тут нарадзілася і яна сама. Так ужо атрымалася ў жыцці, што з трох дзяцей Лявонція і Марыі толькі Наталля вырашыла звязаць свой лёс з малой радзімай. Дый і жыве яна разам з мужам Ігарам Уладзіміравічам у бацькоўскай хаце. Да слова сказаць, Ігар Паддубскі працуе прадаўцом­вадзіцелем аўталаўкі райспажыўтаварыства і некалькі разоў на тыдзень завітвае таксама да жыхароў вёсак Запольскага сельсавета, у родныя Падзевічы. Ігар і Наталля выхавалі сына і дачку. Марыя стала медработнікам, працуе ў раённай бальніцы. Павел з’яўляецца студэнтам філалагічнага факультэта МДУ імя А. Куляшова, шчыра і сур’ёзна захапляецца беларускай мовай і літаратурай, марыць працаваць настаўнікам на сваёй малой радзіме.

– Адна з маіх самых найвялікшых мар, – распавядае Наталля Лявонцеўна, – каб адрадзіліся нашы Падзевічы, каб у такія вось вёсачкі вярнуліся людзі. Брат, які жыве ў Мінску, у архіве аднойчы знайшоў цікавую інфармацыю: аказваецца, на пачатку 1960­х гадоў у Падзевічах жыло больш за 600 чалавек. А на сёння – усяго толькі 38 ды з дзясятак дачнікаў. Вельмі мару, каб у Падзевічы пачалі вяртацца людзі. А для гэтага неабходна зрабіць добрыя дарогі, развіваць мясцовую сацыяльную інфраструктуру. Але самае галоўнае, каб кожны чалавек меў магчымасць працаваць, зарабляць. Бо што для ўсіх нас важна ў жыцці? Каб праца была, дзейнічалі магазін, садок, школа, клуб. Раней жа ў кожнай вёсцы былі жывёлагадоўчыя, малочна­таварныя фермы, паляводчая брыгада. Было вяскоўцам чым заняцца, вось і заставаліся на Бацькаўшчыне.

У свой час Наталля, скончыўшы хіміка­тэхналагічны тэхнікум, колькі часу пражыла і папрацавала ў Магілёве. Ды сталася так, што 80­ гадовая бабуля па бацькавай лініі засталася ў Падзевічах адна. А без памочніцы, без дагляду жыць ёй было вельмі цяжка. Вось Наталля і пераехала сюды, знайшла працу даглядчыцы цялятак на мясцовай ферме, потым колькі гадоў рабіла санітаркай у Запольскай участковай бальніцы. А больш за дзясятак гадоў таму ўладкавалася на пасаду сацыяльнага работніка РЦСАН.

– Аказваць людзям дапамогу – гэта маё прызванне, – гаворыць Наталля Лявонцеўна. – Мая праца мне вельмі падабаецца, як і падабаецца жыць у роднай вёсцы, на ўлонні прыроды. Імкнуся для кожнага свайго падапечнага быць карыснай, запатрабаванай. Калі стаялі лютыя маразы, часцей наведвалася да кожнага свайго падапечнага. Кантралявала, каб і ў хатах іх цёпла было, каб і самі ўсім былі забяспечаны.

Вясковае жыццё на чым трымалася і, вельмі спадзяюся, будзе трымацца? Усім жыць трэба дружна, дапамагаць адзін аднаму. Кажуць жа, што сусед радней за сваяка. А ў маленькай вёсцы мы ўсе з’яўляемся суседзямі.

Пагаварылі з дэлегатам VІ Усебеларускага сходу Наталляй Паддубскай і аб яе чаканнях ад гэтага форуму:

– Мае асабістыя чаканні ад сходу вельмі вялікія. Лічу, што зараз важна перш за ўсё падтрымаць эканоміку краіны, бо яна з’яўляецца тым падмуркам, на якім развіваюцца сацыяльная сфера, культура, ад яго залежаць таксама занятасць насельніцтва, узровень заработнай платы, дапамог, выплат і пенсій. А гэта – дабрабыт насельніцтва, якасць яго жыцця. Таму чакаю ад форуму прыняцця сур’ёзных і фундаментальных рашэнняў, якія, што з’яўляецца самым галоўным, павінны быць накіраваныя на захаванне і ўмацаванне незалежнасці, самастойнасці Беларусі.

КАМЕНТАРЫЙ
Святлана ВАЛЧКОВА, старшыня Запольскага сельсавета:

– Наталля Паддубская як чалавек – вельмі адказная, адзыўлівая, чужы боль перажывае як сваю бяду. Дзякуючы яе ініцыятыўнасці вяскоўцы па меры неабходнасці праводзяць суботнікі па навядзенні парадку ў сваіх паселішчах, на грамадзянскіх могілках. Гэта па яе ініцыятыве ў свой час была добраўпарадкавана тэрыторыя каля каменя-лекара, а на сабраныя ёй грошы пафарбавана
агароджа.

Як стараста яна заўсёды знаходзіцца ў курсе ўсіх жыццёвых спраў і клопатаў дзвюх маці-адзіночак, якія жывуць у Падзевічах. Па яе просьбе правялі рамонт пячнога ацяплення ў хаце інваліда ІІ групы.

І гэта толькі невялічкая частка таго, што зроблена і робіць Наталля Лявонцеўна, якая з’яўляецца адной з лепшых і самых актыўных стараст нашага сельсавета.

 Сяргей ЗЯБСКІ, жыхар вёскі Падзевічы:

Наталля Лявонцеўна ў свой час як сацыяльны работнік даглядала і маю маці. Ад яе працы, душэўнага падыходу да старых людзей у мяне засталіся толькі добрыя ўражанні. Лічу, што старым жыхарам Падзевічаў на сацыяльнага работніка вельмі пашанцавала. Наталля Паддубская міласэрны чалавек з вельмі добрай душой, да кожнага свайго падапечнага мае індывідуальны падыход.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.
Фота аўтара.

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024