План выбарачных праверак апублікаваў КДК

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на першае паўгоддзе 2021 г.

Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі краіны на названы перыяд запланаваны 3607 праверак, з іх 525 – у Магілёўскай вобласці ў дачыненні да 427 суб’ектаў. Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах першага паўгоддзя 2021 года складзе 1 працэнт. Больш за палову (76%) запланаваных праверак – наглядныя (тычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя).

Азнаёміцца падрабязней з планамі выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2021 года можна на сайце Камітэта дзяржкантролю па адрасе www.kgk.gov.by.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email