Праблемы транспартнага абслугоўвання
З мэтай вывучэння грамадскай думкі Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена апытанне жыхароў Магілёўшчыны аб праблемах транспартнага абслугоўвання, у рамках якога на разгляд паступіла мноства прапаноў.
Асноўныя пытанні, узнятыя насельніцтвам:
– неналежны інтэрвал руху грамадскага транспарту і неапраўданае дубліраванне шэрагу маршрутаў;
– неактуальнасць інфармацыі, якая змяшчаецца ў табліцах з раскладам руху;
– неабходнасць стварэння дадатковых прыпыначных пунктаў;
– неналежнае ўтрыманне грамадскага транспарту, асабліва ў летні час;
– стварэнне празрыстых умоў па выдачы дазволаў на перавозку пасажыраў па горадзе, пераважная выдача дазволаў на маршрут перавозчыкам, якія абслугоўваюць яго доўгі час;
– паляпшэнне працы аператара пасажырскіх перавозак.
Пазначаныя грамадзянамі праблемныя пытанні накіраваны для разгляду ў кампетэнтныя органы.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
в.а намесніка старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.