Прадстаўнікі 11 краін выступяць на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў «Раўбічах»
Прадстаўнікі 11 краін выступяць на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які 30 студзеня прыме Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту«Раўбічы», паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
На прэстыжных міжнародных спаборніцтвах выступяць спартсмены з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, ЗША, Канады, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі, Швейцарыі.
30 студзеня на схіле для фрыстайла адбудуцца кваліфікацыя і розыгрыш узнагарод. Беларусь прадставяць лідэры каманды ў бягучым сезоне Максім Гусцік, Павал Дзік, Ганна Гуськова і Ала Цупер.
Этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы пройдзе з захаваннем усіх супрацьэпідэмічных нормаў.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.