Праверылі жывёлагадоўчую галіну вобласці
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці прынятых у рэгіёне мер па выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў у жывёлагадоўлі, якая фарміруе больш за палову даходаў аграрыяў.
Нягледзячы на рост аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў апошнія гады, Магілёўшчына пакуль адстае ад іншых абласцей рэспублікі па надоях малака, аб’ёмах прыплоду і прыбаўленні ў вазе жывёл.
Пры гэтым, як адзначана на пасяджэнні калегіі, маюцца значныя рэзервы павышэння эфектыўнасці функцыянавання названай галіны за кошт строгага захавання тэхналагічных патрабаванняў, у першую чаргу, у кармленні і месцах утрымання жывёл, павышэння якасці малака і зніжэння аб’ёмаў яго выкарыстання на выпайку цялятам і шмат чаго іншага. Сярод іншых праблем, якія патрабуюць рашэння, – аптымізацыя расходу кармоў, зніжэнне іх сабекошту, патаненне камбікармоў з прычыны выключэння пасрэднікаў пры закупцы сыравіны і інш.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.